Прэзідэнт Беларусі патрабуе прымаць радыкальныя меры ў барацьбе з наркотыкамі

7 апреля 2014

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, калі прымаў з дакладам старшыню Дзяржкамітэта судовых экспертыз Андрэя Шведа. Сярод іншых тэм на сустрэчы закранулі пытанне наяўнасці ў структуры неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы для правядзення экспертыз на высокім узроўні.


Андрэй Швед, старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз: Гэта адно з праблемных пытанняў, якое патрабуе вырашэння. Намі распрацаваны 5-гадовы план мадэрнізацыі і пераабсталявання экспертных падраздзяленняў. Таму што тое, з чаго мы пачалі працаваць, гэта маральна састарэлая тэхніка. Дарэчы, па такім кірунку, як выяўленне і даследаванне наркотыкаў, з 2007 года не абнаўлялася база. Таму летась мной прынята рашэнне: усе, што мы зарабілі, і значную частку бюджэтных сродкаў мы выдаткавалі на закупку дарагіх храмата-мас-спектрометраў. Абсталявалі імі цэнтральны апарат, практычна ўсе абласныя ўпраўленні; практычна завяршаюцца працэдуры па закупцы гэтага абсталявання ў Магілёўскай вобласці. Такім чынам, мы цалкам закрываем гэты вельмі важны кірунак.


Падчас сустрэчы таксама былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з фарміраваннем Дзяржкамітэта судовых экспертыз і аптымізацыі яго структуры.