Прэзідэнт Беларусі патрабуе неадкладна заняцца развіццём Бялыніцкага раёна

10 июля 2018

Такую задачу Кіраўнік дзяржавы паставіў сёння падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць. Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў работу раённай і абласной улады, а таксама членаў урада, якія адказваюць за рэгіён. Сацыяльна-эканамічныя паказчыкі тут знізіліся. У той жа час, навідавоку - пазітыўны вопыт СВК "Калгас Радзіма", дзе створана паспяховая вытворчасць дзякуючы інавацыйным падыходам і гаспадарчаму стаўленню да справы. Прэзідэнт папрасіў кіраўніка СВК Аляксандра Лапацентава, які ўжо больш за 35 гадоў узначальвае калгас, дапамагчы старшыні райвыканкама ў развіцці раёна і арганізацыі прыбытковых вытворчасцяў.

Рабочая паездка Прэзідэнта ў Бялыніцкі раён працягваецца. У цэнтры ўвагі сёння і гатоўнасць да ўборкі ўраджаю ў краіне. Падрабязнасці - у нашых наступных выпусках.