Прэзідэнт Беларусі патрабуе дабівацца кардынальнага ўздыму прафесійнага спорту

11 апреля 2015

Прэзідэнт Беларусі патрабуе дабівацца кардынальнага ўздыму прафесійнага спорту, каб на справе пацвярджаць рэпутацыю Беларусі як спартыўнай дзяржавы сусветнага ўзроўню. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў напярэдадні падчас наведвання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры. Сёння ў ВНУ навучаецца каля 6 тысяч чалавек. Яна адзіная ў Беларусі рыхтуе трэнераў-выкладчыкаў і найбуйнейшая ў СНД. Аляксандр Лукашэнка агледзеў новую базу і пагутарыў з трэнерамі і членамі нацыянальных зборных па плаванні і лёгкай атлетыцы. Прэзідэнт даручыў аптымізаваць колькасць дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ і патрабаваць ад іх вынік.

Затым Кіраўнік дзяржавы паразмаўляў з маладымі спартсменамі і будучымі трэнерамі. Прэзідэнту задалі амаль два дзясяткі пытанняў. Яны датычыліся спартыўнай інфраструктуры нашай краіны, перспектыў развіцця розных відаў спорту ў Беларусі.