Прэзідэнт Беларусі традыцыйна наведвае пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС рэгіёны

26 апреля 2013

Сяўба каласавых у Беларусі павінна завяршыцца да пачатку мая. Такую задачу паставіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Хойніцкі раён. Кіраўнік дзяржавы ў гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС па традыцыі наведвае пацярпелыя рэгіёны. Усе населеныя пункты Хойніцкага раёна знаходзяцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання. Сёння тут навучыліся выпускаць і вырошчваць чыстую прадукцыю. Апошнія гады змяняюць сваё аблічча населеныя пункты рэгіёну.


Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што катэгарычна супраць імпарту мінеральных угнаенняў і даручыў намесніку прэм'ер-міністра Міхаілу Русаму дэталёва разабрацца з гэтым пытаннем. Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з тэхнікай, якая працуе на палях Хойніцкага раёна. Уся яна вырабляецца ў Гомельскай вобласці. Прэзідэнт таксама наведаў Палескі вытворчы ўчастак прадпрыемства Малочныя прадукты, дзе вырабляюць сухую малочную сыроватку. Поўная рэалізацыя праекта дазволіць стварыць 50 новых рабочых месцаў. Ужо зараз гадавая выручка на аднаго работніка складае больш за  120 тысяч долараў ЗША. Затым Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў і мясцовага насельніцтва. Падрабязнасці паездкі Прэзідэнта Беларусі ў Хойніцкі раён у наступных выпусках.