Прэзідэнт Беларусі: Стабільнасць энергетычнай сістэмы - аснова бяспекі краіны

16 ноября 2018

Стабільнасць энергетычнай сістэмы - аснова бяспекі краіны. Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях удасканалення сістэмы кіравання беларускай энергетыкай.

За апошні час у яе было ўкладзена нямала сродкаў: толькі за апошнія 5 гадоў прыцягнута каля мільярда долараў інвестыцый. За гэты перыяд Беларусь выйшла на перадавыя пазіцыі сярод краін СНД ва ўдзельным выдатку паліва на вытворчасць аднаго кілавата электраэнергіі.

Менш сталі спажываць імпартнага паліва. А гэта прыкметнае паніжэнне валютнай нагрузкі на эканоміку - больш як на паўмільярда долараў. Паказальна, што сёлета мы ўпершыню цалкам адмовіліся ад імпарту электраэнергіі. Энергасістэма Беларусі, лічаць эксперты, адна з самых надзейных і эфектыўных на постсавецкай прасторы, але наспела неабходнасць выправіць недахопы. Энергетыка краіны можа працаваць больш эфектыўна - рэзервы для гэтага ёсць.

Задача ўрада - распрацаваць выразны і рэальны план пашырэння сфер выкарыстання электраэнергіі ў прамысловасці, АПК, транспартнай галіне, у ЖКГ і IT-сектары. Гэтае пытанне непарыўна звязанае з далейшым развіццём беларускай энергетыкі. Не зацягваць - на гэта арыентуе ўрад Аляксандр Лукашэнка.

Магутнасцяў для нарошчвання электраспажывання хапае, а з увядзеннем у эксплуатацыю Беларускай АЭС будзе яшчэ больш. Урадам павінен быць створаны прагноз паліўна-энергетычнага балансу краіны. Галоўная мэта - стапрацэнтная энергетычная незалежнасць і бяспека.