15 верасня Аляксандр Лукашэнка возмье ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. У сталіцы Таджыкістана на разгляд кіраўнікоў дзяржаў будзе вынесены праект пагаднення аб супрацоўніцтве краін арганізацыі ў галіне перавозак воінскіх і іншых фарміраванняў, а таксама бюджэт на наступны год.
Затым Прэзідэнт Беларусі накіруецца з рабочым візітам у Расію, дзе 17-18 верасня возьме ўдзел у другім форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У Сочы будуць гаварыць наконт аб'яднання фінансавага і маркетынгавага патэнцыялаў дзвюх краін, дыверсіфікацыі нацыянальных эканомік і стварэння новых вытворчасцяў.













