Прэзідэнт Беларусі наведае з афіцыйным візітам Сербію

29 ноября 2019
Прэзідэнт Беларусі  наведае з афіцыйным візітам Сербію ў пачатку наступнага тыдня (2 і 3  снежня). У Бялградзе Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з лідарам краіны Аляксандрам Вучычам.

Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычнага дыялогу і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі. У цэнтры ўвагі будзе рэгіянальны і сусветны парадак дня. Асаблівую ўвагу прэзідэнты нададуць перспектывам павелічэння тавараабароту, ініцыятывам па стварэнні сумесных вытворчасцяў і запуску ўзаемных інвестыцыйных праектаў. Па выніках перамоў будзе падпісаны пакет двухбаковых дакументаў. Праграмай візіту Аляксандра Лукашэнкі таксама прадугледжаны яго сустрэчы ў парламенце. У гэтыя ж дні ў Бялградзе пройдзе беларуска-сербскі бізнес-форум, на якім чакаецца падпісанне шэрагу камерцыйных кантрактаў і пагадненняў.