Прэзідэнт Беларусі здзейсніць афіцыйны візіт у Егіпет 19-20 лютага

18 февраля 2020
У Каіры Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з лідарам гэтай краіны Абдэль Фатахам аль-Сісі. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць, як рэалізуюцца дамоўленасці, дасягнутыя падчас візіту егіпецкага лідара ў Мінск летам мінулага года. Размова таксама пойдзе аб перспектывах развіцця гандлёва-эканамічных і гуманітарных адносін. Прэзідэнты разгледзяць пытанні ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, захавання бяспекі ў рэгіёне і свеце ў цэлым. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў. Паралельна з візітам у Каіры пройдзе пасяджэнне Беларуска-егіпецкага савета дзелавога супрацоўніцтва.