Прэзідэнт Беларусі зробіць афіцыйны візіт у Аўстрыю

8 ноября 2019

Аб развіцці адносін і супрацоўніцтва Беларусі і Аўстрыі пойдзе размова  ў пачатку наступнага тыдня


11 і 12  лістапада Аляксандр Лукашэнка зробіць  афіцыйны візіт у гэтую краіну. У Вене пройдуць перамовы Кіраўніка беларускай дзяржавы з Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр  Беленам. Лідары абмяркуюць працяг гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, якое ўжо знаходзіцца на дастаткова высокім узроўні. У цэнтры ўвагі будуць і палітычныя пытанні: сітуацыя ў рэгіёне і свеце, узаемадзеянне Беларусі з Еўрасаюзам,  у тым ліку, у фармаце "Усходняга партнёрства". Прэзідэнт Беларусі ў Вене правядзе таксама перамовы са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі і ў фармаце рабочай вячэры сустрэнецца са старшынёй Аўстрыйскай народнай партыі, дэпутатам Нацсавета Себасцьянам Курцам.


У Вене пройдзе Аўстрыйска-Беларускі бізнес-форум 


Адначасова з візітам Кіраўніка дзяржавы ў Вене будзе праходзіць Аўстрыйска-Беларускі бізнес-форум, у якім прымуць удзел дзелавыя колы  краін, у тым ліку  прадстаўнікі буйнога бізнесу. Таксама падчас афіцыйнага візіту ў Аўстрыю будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў і бізнес-пагадненняў аб развіцці супрацоўніцтва па розных кірунках.