Прэзідэнт Беларусі наведае з афіцыйнымі візітамі В'етнам і Туркменістан

7 декабря 2015

Прэзідэнт Беларусі 8-12 снежня наведае з афіцыйнымі візітамі Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам і Туркменістан.

Праграмай візіту Аляксандра Лукашэнкі ў В'етнам запланаваныя перамовы з Прэзідэнтам Чыонг Тан Шангам, сустрэчы з генеральным сакратаром Кампартыі і прэм'ер-міністрам В'етнама.

Праграма наведвання Туркменістана таксама насычаная сустрэчамі і мерапрыемствамі. Кіраўнік дзяржавы правядзе перамовы з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, па выніках якіх будуць падпісаныя міжнародныя дакументы. Чакаецца, што Прэзідэнт Беларусі наведае сумесную беларуска-туркменскую выставу-кірмаш і алімпійскі гарадок. Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама возьме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця".