Прэзідэнт Беларусі здзяйсняе рабочую паездку ў Мінскую вобласць

1 августа 2014

У Мінскім раёне Кіраўнік дзяржавы наведае гаспадарку Гастэлаўскае. Аляксандру Лукашэнку прадэманструюць сучасную тэхніку, даложаць аб выніках выпрабаванняў новай мадэлі камбайна, прызначанага для ўборкі палёў з высокай ураджайнасцю. Таксама Прэзідэнт азнаёміцца з тэхналогіяй вытворчасці малака на рабатызаваным малочна-таварным комплексе. Акрамя таго, размова пойдзе аб уборцы збожжавых у краіне і забеспячэнні харчовым збожжам перапрацоўчых прадпрыемстваў.