Прэзідэнт Беларусі ажыццяўляе рабочую паездку ў Барысаў

24 июня 2014
Аляксандр Лукашэнка наведвае прадпрыемствы абароннага сектара. Гутарка пра глыбокую мадэрнізацыю беларускага ваенна-прамысловага комплексу і пра новы этап развіцця ўсёй абароннай прамысловасці Кіраўнік дзяржавы пачаў яшчэ 2 красавіка ў Баранавічах. І сёння Прэзідэнт паўтарае задачу: не проста мадэрнізацыя - вырабляцца павінна свая і суперсучасная зброя.

У Барысаве сёння знаходзіцца два прадпрыемствы абароннага сектара. На заводзе па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення ажыццяўляюць сэрвіснае абслугоўванне зенітных ракетных комплексаў, радыёлакацыйных станцый, сродкаў энергазабеспячэння. 140-ы рамонтны завод займаецца мадэрнізацыяй бранятанкавай і чыгуначнай тэхнікі, а таксама вырабам аварыйна-выратавальнай тэхнікі. У гэтыя хвіліны Прэзідэнт наведвае завод па рамонце і мадэрнізацыі бранятэхнікі.