Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з экс-прэзідэнтам Украіны

22 декабря 2016

Аляксандр Лукашэнка і Леанід Кучма падкрэслілі дружалюбны характар адносін, як у асабістым плане, так і паміж народамі дзвюх краін. 27 снежня Мінск і Кіеў адзначаць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Аляксандр Лукашэнка і Леанід Кучма таксама абмеркавалі працу на мінскай пляцоўцы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Аляксандр Лукашэнка і Леанід Кучма цёпла пагутарылі і напярэдадні Новага года абмяняліся падарункамі. Беларускі лідар уручыў другому прэзідэнту Украіны сімвал 2017 года - пеўня. У сваю чаргу Леанід Кучма падарыў свайму сябру зборнік работ італьянскага мысляра Нікола Макіявелі.

У гэтыя хвіліны Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка здзяйсняе рабочую паездку ў Мінскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы праверыць выкананне даручэння па будаўніцтве МКАД-2 і перспектывы развіцця транспартнай інфраструктуры краіны. Прэзідэнт прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця руху на завершанай другой кальцавой аўтадарозе. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.