Прэзідэнт Беларусі сёння сустракаецца з губернатарам Амурскай вобласці

3 Лютага 2014

Беларусь можа аказаць Амурскай вобласці дапамогу ў аднаўленні пасля леташняй паводкі. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Амурскай вобласці, што праходзіць у гэтыя хвіліны. Адзначым, напрыканцы мінулага года Мінск аказаў Амурскай вобласці гуманітарную дапамогу ў сувязі з паводкай на 5 мільярдаў беларускіх рублёў.


Алег Кажамяка ўжо тройчы наведваў нашу краіну з рабочымі візітамі. Летась тавараабарот паміж Амурскай вобласцю і Беларуссю склаў больш чым 45 мільёнаў долараў, у цэлым за кошт экспарту нашых тавараў. Аснову паставак у Прыамур'е склалі машыны для ўборкі і малацьбы сельгаскультур, малако, трактары і шыны. У цяперашняй праграме дэлегацыі расійскага рэгіёну запланавана наведванне шэрагу прамысловых і сельгаспрадпрыемстваў.


А перад тым як пачаць перамовы на вышэйшым узроўні, сёння раніцай госці з Прыамур'я ўсклалі кветкі да манумента на плошчы Перамогі ў Мінску. Расіяне ўшанавалі памяць тых, хто загіну у гады Вялікай Айчыннай вайны.