Прэзідэнт Беларусі сёння здзейсніць рабочую паездку ў Мінскую вобласць

27 мая 2014
У цэнтры ўвагі Кіраўніка дзяржавы будзе сельская гаспадарка. Як чакаецца, Аляксандр Лукашэнка наведае прадпрыемства Шыпяны-АСК і Навукова-практычны цэнтр Акадэміі Навук па земляробстве ў Смалявіцкім раёне. Прэзідэнту даложаць аб нарыхтоўцы травяных кармоў, а таксама аб сучасных тэхналогіях і комплексах для кормавытворчасці, іх параўнальнай эканамічнай эфектыўнасці. Тут таксама пройдзе нарада па галіне. Падрабязнасці рабочага дня Прэзідэнта - у нашых наступных выпусках.