Прэзідэнт Беларусі сёння здзейсніць рабочы візіт у Казахстан

15 октября 2015

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння здзейсніць рабочы візіт у Казахстан. Там адбудуцца пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

На парадку - 17 пытанняў. У прыватнасці, плануецца прыняцце заяў кіраўнікоў дзяржаў у сувязі з 70-годдзем стварэння ААН, 30-ай гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Таксама разгледзяць пытанні барацьбы з міжнародным тэрарызмам і далейшае ўмацаванне ваеннага і прыгранічнага супрацоўніцтва. Абмяркуюць і кадравыя пытанні.

На парадку Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета - міжнародная дзейнасць, эканамічнае развіццё ЕАЭС і падыходы да развіцця супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі. Прэзідэнты таксама абмяркуюць парадак прыняцця ў ЕАЭС новых членаў і спынення членства ў саюзе, а таксама пытанне аб пачатку перамоў з Ізраілем аб заключэнні пагаднення аб зоне свабоднага гандлю.