Прэзідэнт Беларусі сёння з рабочай паездкай у Гродзенскай вобласці

19 октября 2018

У цэнтры ўвагі - будучыня абласнога цэнтра і ўсяго рэгіёна. Па прылёце ў Гродзенскі раён адразу зайшла размова аб праблемных пытаннях у сельскай гаспадарцы. З-за надвор'я ў вобласці ёсць недабор па збожжы. Аб перспектывах сацыяльна-эканамічнага і горадабудаўнічага развіцця Гродна гаварылі на пляцоўцы агратурыстычнага комплексу "Каробчыцы".

Гэтымі хвілінамі Аляксандр Лукашэнка наведвае спартыўны комплекс "Пышкі", дзе знаёміцца з арганізацыяй працы крытай лядовай пляцоўкі хакейнага клуба "Нёман" і манежа гродзенскага футбольнага клуба "Нёман". Гэтыя аб'екты пабудаваныя па прынцыпе паветраапорнай канструкцыі.

Плануецца таксама, што Прэзідэнт наведае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Тут лідары прадэманструюць дасягненні ВНУ і навуковыя распрацоўкі студэнтаў. Пройдзе сустрэча Кіраўніка дзяржавы з адоранай і таленавітай моладдзю.