Аляксандр Лукашэнка наведае малочна-таварную ферму Верасніца, дзе азнаёміцца з вытворча-эканамічным, фінансавым станам і перспектывамі гаспадаркі, а таксама ўсёй галіны ў цэлым па краіне.
Другой тэмай рабочай паездкі Прэзідэнта стане развіццё аграэкатурызму. Аляксандр Лукашэнка наведае гасцінічны комплекс Струмень. Таксама Кіраўнік дзяржавы пабывае на Тураўскім малочным камбінаце. Акрамя таго, Прэзідэнту даложаць аб завяршэнні палявых работ у краіне і Гомельскай вобласці.














