Прэзідэнт Беларусі сёння наведае з рабочым візітам Казахстан

19 марта 2015

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведае з рабочым візітам Казахстан. У праграме - сустрэча Кіраўніка беларускай дзяржавы з яго казахстанскім калегам, на якой будуць разгледжаныя актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня. Чакаецца, што падчас візіту Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у трохбаковай сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі. Кіраўнікі дзяржаў плануюць абмеркаваць гандлёва-эканамічныя выклікі ў працы Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама некаторыя міжнародныя пытанні.