Прэзідэнт Беларусі сёння наведаў мінскі аэраклуб

21 июня 2014
ДТСААФ павінна стаць магутнай базай для падрыхтоўкі ваенных лётчыкаў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў мінскі аэраклуб, які ў гэтыя дні адзначае 80-годдзе. З юбілеем Кіраўнік дзяржавы павіншаваў кіраўніцтва клуба і яго легендарных лётчыкаў. Шматлікія з іх сюды прыйшлі займацца яшчэ хлапчукамі, а сёння яны вядомыя лётчыкі-выпрабавальнікі і касманаўты.

Прэзідэнт агледзеў унікальны музей авіятэхнікі пад адкрытым небам. Ён лічыцца адным з лепшых сярод краін СНД. Тут можна ўбачыць знакамітыя баявыя і грамадзянскія самалёты, знішчальнікі, верталёты.

Але галоўнай падзеяй стала авіяшоу. Лётчыкі прадэманстравалі вышэйшы пілатаж, а парашутысты наладзілі ў небе свята паветранай акрабатыкі.