Прэзідэнт Беларусі наведвае з рабочай паездкай Брэсцкую вобласць

27 мая 2016

Прэзідэнт Беларусі сёння наведвае з рабочай паездкай Брэсцкую вобласць, дзе знаёміцца з развіццём холдынга "Амкадор". 

Аляксандр Лукашэнка наведаў выставу найноўшай тэхнікі, якую вырабляюць холдынгі "Амкадор" і "Салеа". Кіраўнік дзяржавы ў гэтыя хвіліны знаходзіцца на даччыным прадпрыемстве "Амкадор-Пінск". Тут выпускаюць сучасную тэхніку для дарожнай і будаўнічай галін. "Амкадор" - гэта 90 мадэляў машын і абсталявання, а таксама больш за 2 тысячы вырабаў для гідраўлічных сістэм мабільнай тэхнікі і станочнага абсталявання. Геаграфія экспарту холдынга - 40 краін па ўсім свеце. Прэзідэнту даложаць не толькі наконт фінансава-эканамічнага стану, але і перспектыў кампаніі. 

Падрабязнасці рабочай паездкі Кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкую вобласць глядзіце ў наступным выпуску.