Прэзідэнт Беларусі сёння адправіцца з двухдзённым афіцыйным візітам ва Украіну

20 июля 2017

Каля 300 украінскіх і 100 беларускіх кампаній прымуць удзел у сумесным бізнес-форуме. Ён стартуе ў Кіеве сёння. Для дзелавых колаў гэта добрая магчымасць устанавіць новыя кантакты. Чакаецца, што будзе падпісаны пакет кантрактаў на суму каля 50 мільёнаў долараў. Цікавасць уяўляюць машынабудаванне, АПК, нафтахімія, энергетыка і будаўніцтва.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння адправіцца з двухдзённым афіцыйным візітам ва Украіну. Запланаваныя перамовы з Пятром Парашэнкам пра палітычнае, гандлёва-эканамічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва. Плануецца ўзгадніць і падыходы да развіцця прымежнага ўзаемадзеяння. Адна з тэм - урэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны. Тут Мінск прымае актыўны ўдзел, у тым ліку падае перагаворную пляцоўку.