Прэзідэнт Беларусі сёння накіруецца з рабочым візітам у Кыргызстан

27 ноября 2019
У Бішкеку будуць абмяркоўваць пытанні забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці. У чацвер там пройдзе сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Удзел у ёй прыме і наш Прэзідэнт. У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка пазначыць пазіцыю і асноўныя прапановы беларускага боку па развіцці і ўмацаванні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Па выніках сустрэчы будзе падпісаны шэраг дакументаў. Традыцыйна на палях саміту Кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе сустрэчы і перамовы з замежнымі калегамі.