Прэзідэнт Беларусі зрабіў кадравыя прызначэнні ў КДБ і МУС

25 февраля 2020
Кадравае ўзмацненне. Сёння высокія пасады ў КДБ і МУС атрымалі тры чалавекі. Усе асабіста пагутарылі ў Палацы Незалежнасці з Кіраўніком дзяржавы.

Прэзідэнт прызначыў Сяргея Церабава першым намеснікам старшыні КДБ Беларусі. Да гэтага ён узначальваў упраўленне па Гомельскай вобласці. Месца вакантным не засталося: у рэгіёне будзе працаваць Аляксандр Мельнікаў. Таксама стала вядома імя першага намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка крымінальнай міліцыі. Зараз гэта Генадзь Казакевіч. Дарэчы, спецыяліст па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі. Па выніках размовы ўдзельнікі адзначылі: спецыфіка працы і МУС, і КДБ удасканальваецца кожны год, роўна як з'яўляюцца і новыя выклікі, з якімі прыходзіцца сутыкацца. Разам з тым ключавыя кірункі застаюцца ранейшымі: барацьба з карупцыяй, крыміналам, гарантаванне нацыянальнай бяспекі.