Прэзідэнт Беларусі з рабочай паездкай у заходнім рэгіёне краіны

13 августа 2016

Гродзенская вобласць павінна ўмацаваць перадавыя пазіцыі ў эканоміцы краіны. На гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу сёння на нарадзе аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна, якая прайшла ў Ваўкавыску.

Кіраўнік дзяржавы спецыяльна пачаў рабочую паездку не з наведвання канкрэтных прадпрыемстваў а з аналізу сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці і Ваўкавыскага раёна, каб даведацца аб наяўных праблемах у рэгіёне. Так званую матрыцу задач для вертыкалі ўлады Прэзідэнт паабяцаў кантраляваць рэгулярна. І сёння кіраўніцтва краіны турбуе, што ў такім моцным рэгіёне па выніках першага паўгоддзя не выкананы пяць з васьмі ключавых паказчыкаў эфектыўнасці працы. Аляксандр Лукашэнка дэталёва цікавіўся сітуацыяй у заходнім рэгіёне краіны і ў Ваўкавыскім раёне ў прыватнасці. На нараду запрасілі прадстаўнікоў кантралюючых органаў і міністэрстваў, каб пачуць, дзе недапрацоўваюць мясцовыя ўлады, якое іх узаемадзеянне з рэспубліканскімі структурамі. Па выніках нарады Кіраўнік дзяржавы расставіў акцэнты і даў канкрэтныя даручэнні ўраду і губернатарам адладзіць дыялог па ўсіх праблемных пытаннях.

Таксама Аляксандр Лукашэнка наведаў самае праблемнае прадпрыемства раёна - Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аддзелачных машын. Тут вызначыліся тэндэнцыі па паляпшэнні эканамічнай сітуацыі, на прадпрыемстве з'явіўся турэцкі інвестар. Тым не менш існуе шэраг праблем, якія патрабуюць умяшання Прэзідэнта. У цэнтры ўвагі Аляксандра Лукашэнкі і аграпрамысловы комплекс. Кіраўнік дзяржавы наведаў шэраг сельскагаспадарчых аб'ектаў Ваўкавыскага раёна.