Прэзідэнт патрабуе аднавіць эфектыўную працу Аршанскага авіярамонтнага завода

11 июля 2018

Такое даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў сёння, калі наведваў гэтае прадпрыемства. На заводзе Кіраўніку дзяржавы далажылі пра стан вытворчай і фінансава-гаспадарчай дзейнасці і варыянты развіцця. Таксама Прэзідэнт азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі рамонту авіяцыйнай тэхнікі. Асаблівая ўвага - перспектывам гарадскога пасёлка Балбасава, дзе і размешчаны сам завод. Гісторыя прадпрыемства пачынаецца з ліпеня 1941 года - часу фарміравання другога авіярамонтнага цягніка Ваенна-паветраных сіл Балтыйскага флота. Са снежня 1956 прадпрыемства размяшчаецца на аэрадроме Балбасава ў Аршанскім раёне. На заводзе арганізаваны капітальны рамонт і мадэрнізацыя ваеннай і цывільнай авіяцыйнай тэхнікі, уключаючы розныя мадыфікацыі верталётаў Мі-8 і Мі-24. А таксама рамонт абсталявання, камплектуючых, агрэгатаў і кантрольна-праверачнай апаратуры. Актыўна асвойваецца і рамонт верталётаў тыпу Мі-26 і самалётаў тыпу L-39.