Прэзідэнт Беларусі з рабочай паездкай у Аршанскім раёне

13 августа 2018

Прэзідэнт Беларусі гэтымі хвілінамі з рабочай паездкай наведвае Аршанскі раён Віцебскай вобласці. У цэнтры ўвагі - развіццё вытворчай сферы, у тым ліку праца праблемных прадпрыемстваў. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка наведвае Аршанскі інструментальны завод. Тут размова ідзе як аб агульным фінансава-эканамічным стане, так і аб перспектывах. Зараз прымаюцца актыўныя меры па вывядзенні гэтай вытворчасці на ўстойлівую і эфектыўную працу. Таму Прэзідэнта цікавяць усе нюансы ў дэталях - ад паставак сыравіны да рэалізацыі гатовай прадукцыі. Чакаецца, што Кіраўнік дзяржавы пабывае і на іншых вытворчасцях раёна. Прамысловасць Аршанскага раёна прадстаўлена 31 прадпрыемствам, у іх ліку буйны льнокамбінат і станказавод. У аграпрамысловы комплекс раёна ўваходзяць 15 сельгазарганізацый. Падчас рабочай паездкі размова таксама ідзе аб размеркаванні прадукцыйных сіл, структуры і развіцці галін усёй Віцебскай вобласці. Нагадаем, аб сваіх планах пабываць у Аршанскім раёне Аляксандр Лукашэнка расказаў яшчэ 7 жніўня на нарадзе з членамі ўрада і кіраўніцтвам рэгіёнаў. Прэзідэнт звярнуў увагу, што гэта наведванне стане лакмусавай паперкай у працы ўрада.