Прэзідэнт Беларусі з рабочай паездкай наведвае Слуцкі раён

16 февраля 2018

Зарплата педагогаў у найбліжэйшыя гады павінна быць павялічаная ўдвая. Такое патрабаванне паставіў сёння Прэзідэнт Беларусі падчас рабочай паездкі ў Слуцкі раён. Гаворка ідзе пра сацыяльна-эканамічнае развіццё тэрыторыі. Губернатар вобласці і віцэ-прэм'ер далажылі пра выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, якія даваліся падчас папярэдніх паездак па гэтым рэгіёне. Гэта датычыцца рэструктурызацыі пасяўных плошчаў і загрузкі мясакамбінатаў для бесперабойнай працы. Аб рэалізацыі інвестпраекта па будаўніцтве новага прадпрыемства размова ішла падчас наведвання Аляксандрам Лукашэнкам Слуцкага дражджавога завода. Укладзена 25 мільёнаў еўра інвестыцый. Узводзілі чатыры гады. Працаваць пачалі з мінулага года. Увод вытворчасці стварыў і новыя рабочыя месцы ў горадзе. Сярэдняя зарплата тут на дражджавым - паўтары тысячы рублёў. Падчас гутаркі была паднятая тэма і сярэдніх зарплат бюджэтнікаў у краіне.

Зараз Кіраўнік дзяржавы знаходзіцца на Слуцкім сахарарафінадным камбінаце. Абмяркоўваецца развіццё галіны і арганізацыя вытворчасці прадукцыі імпартазамяшчэння, мадэрнізацыя прадпрыемства і новыя тэхналогіі.