Прэзідэнт Беларусі з рабочай паездкай наведвае Мёрскі раён Віцебскай вобласці

3 августа 2018

У цэнтры ўвагі - цэлы комплекс актуальных для аграрыяў задач. Гэта, па-першае, ход уборачнай кампаніі ў цэлым па краіне і ў прыватнасці ў паўночным рэгіёне. Таксама Кіраўніка дзяржавы інфармуюць пра выкананне дзяржзаказу на продаж збожжа і нарыхтоўку кармоў для жывёлагадоўчай галіны. Тут галоўны акцэнт - на прагрэсіўныя тэхналогіі, якія дазволяць забяспечыць якасную працу жывёлагадоўчых комплексаў у зімовы перыяд. Падчас паездак ідзе размова і пра сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. У прыватнасці, у Мёрскай цэнтральнай раённай бальніцы па даручэнні Кіраўніка дзяржавы завяршылі будаўніцтва і ўвялі ў эксплуатацыю новы корпус. Ён пачаў працаваць у маі. У адным блоку размясціліся прыёмнае, хірургічнае, педыятрычнае, акушэрскае, фізіятэрапеўтычнае аддзяленні, аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі, аперацыйна-перавязачны блок і дыягнастычныя кабінеты. Падрабязнасці візіту Прэзідэнта ў Віцебскую вобласць - у нашых наступных выпусках.