Прэзідэнт Беларусі з рабочай паездкай знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці

8 июля 2013

Аляксандр Лукашэнка наведвае Шклоўскі і Круглянскі раёны. На прадпрыемстве Александрыйскае Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з сучаснымі тэхналогіямі, комплексамі машын для нарыхтоўкі травяных кармоў. Прэзідэнту паведамяць пра выкананне даручэнняў па стварэнні айчыннай корманарыхтоўчай тэхнікі. А ў Круглянскім раёне Аляксандр Лукашэнка плануе наведаць малочнатаварную ферму Храпы. Тут гутарка пойдзе аб рэканструкцыі малочнатаварных ферм. Падрабязнасці - у нашых наступных выпусках.