Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца з візітам ва Узбекістане. Сёння асноўны дзень перамоў

13 сентября 2018

Сёння асноўны перагаворны дзень. Лідары дзвюх краін абмяркуюць узаемадзеянне па серыі кірункаў - ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да гуманітарнай сферы і турызму. Размова таксама пойдзе аб развіцці рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Усе падрабязнасці з Ташкента - у нашага карэспандэнта Ілоны Красуцкай. Розніца ў часе ў Ташкента з Мінскам плюс дзве гадзіны. Такі добры люфт, каб максімальна аператыўна дзяліцца самымі гучнымі заявамі, якія сёння будуць гучаць ва Узбекістане. Таму што ў перагаворным плане лідараў дзвюх краін чакае сапраўдны Ташкент. У праграме больш за 10 мерапрыемстваў.

Можна ўявіць, якую каласальную працу пасольства, МЗС і дзяржпратаколы дзвюх краін прарабілі да. Бо раней Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мiрзіёеў часцей сустракаліся на палях розных самітаў. І, па сутнасці, гэта першы грунтоўны дыялог палітыкаў.

Нагадаем, борт нумар 1 прызямліўся ўчора ўвечар ва Узбекістане. Толькі сышоўшы з трапа, беларускі лідар правёў перамовы з прэм'ерам гэтай краіны. Дарэчы, палітыкі будуць працаваць у гэтыя дні ў цесным звязку. Абдула Арыпаў суправаджае беларускага лідара на працягу візіту.

Афіцыйная частка сёння адбудзецца ў рэзідэнцыі прэзідэнта Узбекістана. Спачатку цырымонія сустрэчы паводле ўсіх канонаў усходняй гасціннасці, а яшчэ перамовы ў вузкім складзе і ў прысутнасці дэлегацый. Падрабязнасцяў ад прэзідэнтаў чакаюць больш як паўсотні журналістаў. Падстава - сумесная заява лідараў. Асноўны ўпор, безумоўна, будзе зроблены на эканоміку. Тавараабарот апошні час паказвае добры рост. Летась перавысіў 130 мільёнаў долараў. У Ташкенце працуюць тры зборачныя вытворчасці. Збіраюць тэхніку "Амкадора", Бабруйскаграмаша і трактары МТЗ. Гандлёвы дом адкрыў МАЗ. У планах шмат новых праектаў ад фармакалогіі да прамысловасці.

Учора добры дадатак тавараабароту зрабілі топ-менеджары дзвюх краін падчас бізнес-форуму. Падпісалі кантракты і пагадненні на суму амаль 100 млн долараў.

Мы зараз накіроўваемся ў рэзідэнцыю прэзідэнта Узбекістана "Куксарой". Хоць не толькі адгэтуль будуць разлятацца заявы лідараў. Прэзідэнты маюць намер сёння наведаць маштабную выставу Made in Belarus і прамысловыя прадпрыемствы. Што ж, застаецца не так шмат часу да старту перамоў. Усе падрабязнасці раскажам у наступных выпусках.