Прэзідэнт Беларусі з афіцыйным візітам накіраваўся ў Азербайджан

28 ноября 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння накіраваўся з афіцыйным візітам у Азербайджан. Раніцай борт №1 вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

У праграме двухдзённага візіту перамовы Кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у фармаце адзін на адзін і ў пашыраным складзе.

Лідары абмяркуюць развіццё беларуска-азербайджанскіх адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, работу па кааперацыйных праектах, узаемадзеянне ў сферы інвестыцый, аграпрамысловага комплексу і спорту. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў. Запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам краіны Артурам Расізадэ.