Прэзідэнт Беларусі: Развіццё спорту - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі

14 апреля 2018

Гэта не толькі здароўе нацыі, але і ідэалагічная работа. Гэта падкрэсліў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на вялікай нарадзе па развіцці зімовых відаў спорту.

У Беларусі створана неабходная інфраструктура для заняткаў спортам. У кожным рэгіёне ёсць лядовыя арэны, пабудавана па некалькі трас. Узімку яны выкарыстоўваюцца для лыжных гонак, а ўлетку - для лыжаролераў. Дадзены даручэнні аб будаўніцтве ўсесезонных аб'ектаў для лыжных трэніровак. Дзяржава вылучае значныя сродкі на падрыхтоўку спартсменаў да асноўных стартаў. За чатыры гады на фінансаванне зімовых відаў выдаткавана 10 з паловай мільёнаў долараў. Разам з тым, зімовыя Алімпійскія гульні, якія прайшлі ў Карэі, прынеслі Беларусі толькі тры медалі. Гэта следства сур'ёзных праблем у рабоце ўсёй спартыўнай галіны. Кіраўніцтву, і ў першую чаргу федэрацыям, Прэзідэнт адрасаваў галоўнае пытанне аб спартыўным рэзерве. Нямала гаварылі пра важнасць трэнерскай працы.

Адну з прычын выкрытага негатыву ў спартыўнай галіне бачаць у тым, што профільнае міністэрства аслабіла рычагі кіравання. Мэтазгодна ў кожным відзе, акрамя праграм падрыхтоўкі да чарговых Алімпійскіх гульняў, мець канцэпцыю развіцця на 10-15 гадоў наперад.