Прэзідэнт Беларусі разгледзеў кадравыя пытанні

13 мая 2017

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Юрыя Шулейку памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Гомельскай вобласці.

Па выніках абноўлена і мясцовая вертыкаль. Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў прызначэнне кіраўнікоў раёнаў у Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях. Павышэнне ўзроўню жыцця людзей, развіццё рэгіёнаў, пытанні бяспекі, адукацыі і спорту. На гэтыя тэмы Прэзідэнт зрабіў акцэнт, прымаючы рашэнні аб прызначэннях.

Новы рэктар у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры: ім стаў Сяргей Рэпкін. Змяніўся склад кіраўнікоў у сістэме органаў унутраных спраў. Прыкметны трэнд кадравай палітыкі апошняга часу - стаўка на амаладжэнне і прафесіяналізм кіраўнікоў.

Кадравыя змены закранулі і Белтэлерадыёкампанію. Намеснікам старшыні галоўнага медыяхолдынга краіны прызначаны Іван Эйсмант. Доўгі час ён працаваў палітычным аглядальнікам. У апошнія гады ўзначальваў Агенцтва тэленавін.