Прэзідэнт Беларусі разгледзеў кадравыя пытанні

13 февраля 2019

Асаблівую ўвагу эканамічнаму вектару развіцця Аляксандр Лукашэнка звярнуў напярэдадні, прызначаючы памочнікаў Прэзідэнта і ўзгадняючы на пасады кіраўнікоў раёнаў. Новыя інспектары з'явіліся па Мінску і Брэсцкай вобласці, новыя кіраўнікі ў Навагрудскім і Клічаўскім райвыканкамах. Асноўная фундаментальная праблема ў любой дзяржаве - гэта эканоміка, а таму вырашэнне гэтага пытання Прэзідэнт назваў нумарам адзін у парадку дня чыноўнікаў.

Таксама Прэзідэнт запатрабаваў звярнуць увагу на месцы знаходжання вялікай колькасці людзей, перш за ўсё, дзяцей. Такое даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў новым кіраўнікам. І праанансаваў, што ў самы найбліжэйшы час ён спытае, што зроблена для прадухілення такіх інцыдэнтаў. Змяненні закранулі і наш дыпкорпус. Наступныя гады для адносін па лініі Мінска і Варшавы будуць вызначальнымі на вялікую перспектыву, заявіў Кіраўнік дзяржавы, прызначаючы новага пасла ў Польшчы. А перад беларускім паслом у Іспаніі лідар паставіў задачу за два-тры гады вывесці наш тавараабарот да 500 мільёнаў долараў.