Прэзідэнт Беларусі разлічвае на аднаўленне статут-кво ў калійнай сферы з расійскім бокам

11 сентября 2013

Гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка напярэдадні, прызначаючы новых паслоў Беларусі ў Егіпце, Ізраілі, Латвіі, Фінляндыі, Казахстане, Туркменістане і Узбекістане. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што іх дзейнасць павінна прыносіць пэўныя вынікі для краіны не толькі ў сферы палітыкі, але, перш за ўсё, у эканоміцы. І тут, узнімаючы калійную тэму, Прэзідэнт адзначыў, што мы поўныя рашучасці нармалізаваць гэтую сітуацыю.


Таксама Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне шэрагу кіраўнікоў - гэта старшыні Ушацкага і Дрыбінскага райвыканкамаў - Віктар Родзіч і Алег Маслак.