Прэзідэнт Беларусі разлічвае на паляпшэнне адносін з ЗША

31 октября 2018

Мінск гэтымі днямі стаў найбуйнейшай пляцоўкай палітычнага дыялогу. Сустрэча асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая праходзіць у беларускай сталіцы, - магчымасць на высокім узроўні абмеркаваць міжнародны парадак і пашырыць узаемадзеянне з партнёрамі.

Найважнейшая двухбаковая сустрэча прайшла ў Палацы Незалежнасці. Цэнтральнай тэмай размовы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і памочніка Дзяржсакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Аарона Уэса Мітчэла сталі двухбаковыя беларуска-амерыканскія адносіны, а таксама пытанні сусветнага і рэгіянальнага парадку дня. Бакі адзначылі прагрэс у адносінах, які адбываецца апошнім часам, і выказалі зацікаўленасць у нарошчванні палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва.

У той жа час гэты візіт прэтэндуе на статус гістарычнага ў адносінах афіцыйных Мінска і Вашынгтона.

На парадку візіту амерыканскага дыпламата, акрамя пытанняў захавання глабальнай і рэгіянальнай бяспекі і дээскалацыі напружанасці ў еўрапейскім рэгіёне, і перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Летась беларускі экспарт паслуг дасягнуў самога высокага ўзроўню ў гісторыі двухбаковых адносін - 570 мільёнаў долараў. Галоўныя артыкулы экспарту - камп'ютарныя распрацоўкі, тэлекамунікацыйныя і інфармацыйныя паслугі.