Прэзідэнт Беларусі разлічвае на пачатак добрага дыялогу ў адносінах Беларусь - ЕС

24 февраля 2015

Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з намеснікам Генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельгай Марыяй Шмід. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова наладжваць адносіны з Еўрасаюзам на раўнапраўнай недыскрымінацыйнай аснове. Хельга Марыя Шмід падзякавала беларускаму боку за ўнёсак у вырашэнне вельмі складанага крызісу ў еўрапейскім рэгіёне. У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка заявіў аб значнай ролі Беларусі і яе ўнёску ў агульную структуру бяспекі на Еўрапейскім кантыненце.

Хельга Марыя Шмід, намеснік Генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў: "Мы вельмі ўдзячныя за тое, што вы робіце для вырашэння вельмі складанага крызісу ў нашым рэгіёне. Еўрапейскі саюз хацеў бы наладжваць добрыя адносіны з Беларуссю, таму я шчаслівая абмеркаваць магчымасці нашага супрацоўніцтва. Вы, спадар Прэзідэнт, узгадалі наша ўзаемадзеянне ў рамках "Усходняга партнёрства". І тут я цалкам падзяляю ваша меркаванне аб тым, што "Усходняе партнёрства" не павінна ствараць новых раздзяляльных ліній".

Аб узаемадзеянні ў еўрапейскім кірунку нядаўна ішла размова на сустрэчы беларускага лідара з міністрам замежных спраў Латвіі. У Мінску гаварылі аб падрыхтоўцы да саміту "Усходняга партнёрства". Ён адбудзецца ў канцы мая ў Рызе. І латвійскі бок заявіў аб жаданні, каб Беларусь была прадстаўлена там на самым высокім узроўні.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя