Прэзідэнт Беларусі разлічвае на глыбокую ўцягнутасць царквы ў сацыяльныя працэсы

23 сентября 2016

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы. Адна з ініцыятыў - актывізацыя працы кансультатыўнага савета па маральнасці. На думку Кіраўніка дзяржавы, БПЦ павінна ўмацоўваць міжканфесійную згоду ў краіне. Паводле слоў лідара, гэта не грамадска-палітычная арганізацыя, а моцная стваральная сіла.

Большасць жыхароў нашай краіны - 85% - праваслаўныя. За апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі вырасла колькасць прыходаў. Сёння іх больш як 1600. Дзейнічае 15 епархій. Сёння ў Беларусі жывуць у згодзе прадстаўнікі больш чым 140 нацый і народнасцяў. Яны ж прыхільнікі 26 розных канфесій: праваслаўныя, католікі, іудзеі.