Прэзідэнт Беларусі праводзіць сустрэчу са спадчынным прынцам Абу-Дабі

13 сентября 2019

У Палацы Незалежнасці праходзяць перамовы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са спадчынным прынцам Абу-Дабі. Ён упершыню наведвае Беларусь з афіцыйным візітам. Шэйх Мухамед бен Заід Аль-Нахаян таксама займае пасаду намесніка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Высокага госця сустракалі ў атрыюме Палаца Незалежнасці па ўсіх канонах урачыстага цырыманіялу.

У цэнтры ўвагі - двухбаковае супрацоўніцтва і праграмы ў розных сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Так, інвестары з Эміратаў рэалізуюць праект па будаўніцтве гасцінічнага комплексу ў Мінску агульным коштам 240 мільёнаў долараў. У цэлым жа тавараабарот паміж краінамі дэманструе рост - калі параўноўваць з мінулым годам.

На перамовах гутарка пойдзе не толькі аб эканоміцы - Аляксандр Лукашэнка і спадчынны прынц Абу-Дабі абмяняюцца і меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. Усе падрабязнасці глядзіце ў нашых наступных выпусках.