Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з намеснікам дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях

22 сентября 2019

Яшчэ адна міжнародная сустрэча ў Аляксандра Лукашэнкі адбылася з намеснікам дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам. Момант сапраўды можна назваць гістарычным. Прынята рашэнне аб аднаўленні дыппрадстаўніцтва на ўзроўні паслоў. Відавочны сігнал пра тое, што Мінск і Вашынгтон ідуць на прыкметную актывізацыю кантактаў. І гэта пасля даволі працяглай паўзы ў двухбаковым дыялогу. Па выніках перамоў навіну аб абмене пасламі паведамілі Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які таксама прысутнічаў на сустрэчы, і сам Дэвід Хэйл. Аднак на перамовах гаварылі і пра бяспеку ў рэгіёне.