Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Грузіі

23 августа 2019

Пра перспектывы супрацоўніцтва Мінска і Тбілісі ішла размова сёння ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт сустрэўся з прэм'ер-міністрам Грузіі.

Дарэчы, для Мамукі Бахтадзэ гэта першы візіт у Мінск на гэтай пасадзе, але раней ён часта бываў у Беларусі. За апошнія гады краіны, сапраўды, сталі працаваць больш шчыльна ў многіх кірунках і маюць намер надалей гэтак жа актыўна развіваць адносіны. У мінулым годзе ўзаемны гандаль перавысіў 87 мільёнаў долараў. Трохі ніжэй, чым у 2017. Але абарот у гандлі паслугамі, насупраць, дадаў. У першую чаргу за кошт турызму.

Задачу нарошчвання ўзаемнага тавараабароту як нельга лепш вырашае прамысловая кааперацыя. Так, сёлета ў Тбілісі з канвеера ўжо сышлі першыя беларускія ліфты грузінскай зборкі, а з сакавіка тут сталі збіраць трактары малой магутнасці. У 2020 плануюць адкрыць сумеснае фармпрадпрыемства. На днях Белкамунмаш выйграў тэндар на пастаўку васьмі электробусаў. Гэта таксама ў найбліжэйшы час папоўніць агульны гандлёвы кошык дзвюх краін. Нагадаем, дзяржавы нацэленыя наблізіцца да адзнакі 200 мільёнаў долараў.

Мамука Бахтадзэ плануе бліжэй пазнаёміцца з працай нашага аўтапрама: прэм'ер-міністр Грузіі наведае МАЗ, дзе бакі абмяркуюць будучыню партнёрства. Далей на парадку дня - перамовы з яго беларускім калегам Сяргеем Румасам і ўрадам.