Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з паслом Турцыі

18 марта 2019

Афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Турэцкую Рэспубліку намечаны на сярэдзіну красавіка.

Гэта стала вядома сёння падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і пасла гэтай краіны ў Палацы Незалежнасці. Беларускі лідар прапанаваў кіраўніку дыпламатычнай місіі абмеркаваць усе пытанні і тэмы. Адзначым, што за апошнія гады стасункі краін прыкметна памацнелі як на палітычным, так і эканамічным узроўнях. За папярэднія дванаццаць месяцаў тавараабарот дасягнуў амаль мільярда долараў. Пры гэтым прыкметна падрос у першую чаргу беларускі экспарт - на 140 працэнтаў. Вядзецца работа і па стварэнні зборачных цэхаў прадпрыемстваў "Амкадор" і "Гомсельмаш" на тэрыторыі Турэцкай Рэспублікі. У сваю чаргу Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў адносінах Мінска і Анкары вялікі запас для далейшага росту.

Дыпламатычным адносінам Беларусі і Турцыі ўжо больш чым 25 гадоў. Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Эрдаган перыядычна абменьваюцца візітамі, апошні з якіх адбыўся ў 2016 годзе. А ў лютым палітыкі мелі магчымасць абмяняцца меркаваннямі ў рамках нефармальных зносін у Сочы.