Група незалежных спецыялістаў неўзабаве зоймецца кантролем выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па абароне эканамічных інтарэсаў на межах. Размова ідзе пра пошліны, дазволы, тарыфнае і нетарыфнае рэгуляванне, якія патрэбныя для абароны ўнутранага рынку. Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на трывожнай і небяспечнай сусветнай тэндэнцыі росту незаконнай міграцыі, кантрабанды зброі і наркотыкаў. Лідар выказаў упэўненасць, што ў Беларусі такая сітуацыя немагчымая.
Аляксандр Лукашэнка выказаў пазіцыю Мінска і па змяненнях правілаў гандлю паміж Украінай, ЕС і Расіяй. Наша краіна выканае свае абавязацельствы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза перад Масквой і забяспечыць празрыстасць транзіту ўкраінскіх тавараў у трэція краіны. Аднак Беларусь не мае намеру абмяжоўваць свой гандаль з Кіевам.