Прэзідэнт Беларусі правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Мінскага аблвыканкама

8 апреля 2013

Барыс Батура далажыў  Аляксандру Лукашэнку аб ходзе рэалізацыі шэрагу інвестпраектаў і аб праекце рэканструкцыі аўтадарогі Мінск - Слуцк - Мікашэвічы. Гэтая аўтамагістраль павінна атрымаць першую якасную катэгорыю. Пакуль такі статус  маюць толькі дарогі Брэст - Мінск - мяжа Расіі і Мінск - Магілёў.  Акрамя таго былі абмеркаваны пытанні правядзення ў сціслыя тэрміны пасяўной кампаніі. Мінская вобласць да яе гатова,  і работы пачнуцца пры першай жа магчымасці. Асобна Кіраўнік  дзяржавы звярнуў увагу на пытанні навядзення парадку ў населеных пунктах - не толькі ў буйных, але і ў невялікіх.


Кіраўніку  таксама было даложана  аб паводкавай сітуацыі ў сталічным рэгіёне. Паводле слоў  Барыса Батуры, падтапленні  чакаюцца ў чатырох раёнах, аднак надзвычайных сітуацый не прагназуецца, у тым ліку дзякуючы загадзя праведзеным работам. І ўсё ж, дзе з'явіцца неабходнасць, Аляксандр Лукашэнка даручыў прыняць разнастайныя меры па прадухіленні падтапленняў  жылых дамоў і прысядзібных участкаў.