Прэзідэнт Беларусі правёў перамовы с наследным прынцам Абу-Дабі

5 ноября 2017

У цесным кантакце з ключавым партнёрам на Блізкім Усходзе. Прэзідэнт Беларусі сёння абмеркаваў са спадчынным прынцам Абу-Дабі развіццё беларуска-эмірацкіх адносін.

Аляксандр Лукашэнка асобна падкрэсліў, што сустрэчы з Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам заўсёды праходзяць у сяброўскай атмасферы і падзякаваў за цёплы прыём. Беларуская дэлегацыя азнаёмілася з развіццём цэлага шэрагу галін у Эміратах. Таксама лідары краін дамовіліся, што ААЭ павінны быць яшчэ шырэй прадстаўлены ў Беларусі. Для гэтага бакі прапрацуюць варыянты некалькіх магутных праектаў, якія яшчэ больш цесна эканамічна звяжуць дзве дзяржавы. У цэлым жа дынаміка ў развіцці адносін добрая, абедзве дзяржавы гатовыя яе падтрымліваць і развіваць.

Сімвалічны жэст беларускага боку. Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка паднёс у дарунак спадчыннаму прынцу Абу-Дабі ўсходнюю шаблю і дэкаратыўнае пано "Залаты арол". Яно выканана з выкарыстаннем дрэва і тэхналогіі чаканкі.