Прэзідэнт Беларусі правядзе перамовы з кіраўніком Казахстана

28 ноября 2017

Нурсултан Назарбаеў прыбудзе ў нашу краіну з двухдзённым афіцыйным візітам заўтра. Сімвалічна, што сустрэча пройдзе ў год 25-годдзя дыпадносін дзвюх краін. У Палацы Незалежнасці запланаваныя перамовы ў вузкім і пашыраным складах. Размова пойдзе пра пашырэнне інвестыцыйнага, гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, развіццё прамысловай кааперацыі, транспартна-лагістычнай інфраструктуры. Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў прымуць удзел у працы беларуска-казахстанскага бізнес-форуму.