Прэзідэнт Беларусі пракаментаваў сітуацыю вакол нафтавых спрэчак з Расіяй

25 января 2020
Ніякіх гульняў, хочам толькі роўных умоў. Так Прэзідэнт Беларусі ўчора пракаментаваў сітуацыю вакол нафтавых спрэчак з Расіяй. Закрануў гэтую тэму Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Шклоўскі раён. Там Кіраўнік дзяржавы адразу ж змяніў маршрут і замест аднаго завода - газетнай паперы -  наведаў адразу некалькі, чыя праца асабіста цікавіла палітыка. Яшчэ на папяровым прадпрыемстве Прэзідэнт жорстка перапыніў чыноўнікаў і міністраў і запатрабаваў працаваць эфектыўна.

Кіраўнік дзяржавы пагутарыў і з калектывам завода газетнай паперы. Аляксандр Лукашэнка па традыцыі адказаў на ўсе, нават самыя, здавалася б, няёмкія пытанні. Вядома, спыталі ў Прэзідэнта пра сітуацыю з Расіяй. Нафтавая спрэчка так і не скончаная. Што будзе далей? Шчыра і як ёсць - адказ Аляксандра Лукашэнкі. 

Да маршруту дадалося яшчэ некалькі пунктаў: ільнозавод, прадпрыемства па апрацоўцы драўніны, масларобныя цэхі. Пазней прыбыў Аляксандр Лукашэнка і на прыватнае прадпрыемства па выпуску малочнай прадукцыі. У бізнесу ёсць цікавасць набыць частку вытворчасці масла. Прэзідэнт адзначыць: магчыма, мае сэнс іх аб'яднаць. Але важная карысць - і прадпрымальнікам, і людзям, і рэгіёну.