Самае галоўнае - клопат пра людзей. На гэтым акцэнтаваў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падчас кадравых перастановак. Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне намстаршыні Мінскага аблвыканкама і старшыняў шэрагу райвыканкамаў. Першыя намеснікі з'явіліся ў кіраўнікоў Камітэта дзяржкантролю і Белстата. Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў новых кіраванцаў аб беражлівым стаўленні да людзей, у тым ліку да падначаленых. Сітуацыю ў эканоміцы Аляксандр Лукашэнка назваў няпростай, але не катастрафічнай і запэўніў у пераадоленні крызісных з'яў.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў новым кіраўнікам за тое, што яны пагадзіліся працаваць на няпростых пасадах у гэты нялёгкі час.