Прэзідэнт Беларусі працягвае візіт у Кітай

17 июля 2013

На сёння ў Пекіне запланаваны сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з прэм'ерам Дзяржсавета КНР Лі Кэцянам і старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Юй Чжэншэнам.

Актыўныя перамовы з кітайскімі партнёрамі прадоўжацца і на ўзроўні дэлегацый. Да падпісання дадаткова рыхтуюцца каля 20 двухбаковых дакументаў. Усяго ў дні афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНР плануецца заключыць кантрактаў на паўтара мільярда долараў.